 |
02.03.2010 - Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
http://music.fromby.net/
|
Гурт Amaroka, які яшчэ чатыры гады таму разглядаўся сярод пераемнікаў N.R.M., вяртаецца, каб прэзэнтаваць у новым туры на «Тузіне Гітоў» песьню Trably з аднайменнага EP. З запісам новага сынглу музыкі зьвязваюць другое нараджэньне гурта. Лідэр Amaroka Зьміцер Афанасенка прызнаецца, што напісаў гэты твор, калі адчуў пэрспэктыву разьмеркаваньня беларускіх студэнтаў у Вэнэсуэлу.  Пасьля ўдалага дэбюту, сумеснага канцэрту з N.R.M. і дэбютніка Raketa гурт Amaroka распаўся праз пастаянныя праблемы са складам. Праўда не да рэшты — лідэр каманды Зьміцер Афанасенка працягваў пісаць песьні і шукаць музыкаў, якія бы ўвайшлі ў сталы склад. У Amaroka ўсё атрымалася, як належыць — музыкі ізноў пачалі даваць канцэрты. Вяртаньне было нахабным — гурт сыграў канцэрт пад лёзунгам «Military STOP» у вайсковай частцы, дзе служыў на той час іх лідэр-гітарыст.
Amaroka няспынна грае гаражнікі — гэта такія закрытыя панк-кватэрнікі, на якія зьбіраецца да паўсотні чалавек, а пад канец 2009 году яны запісалі свой новы EP пад назвай Trably. Напярэдадні прэзэнтацыі дыску з музыкамі здарылася падобная сытуацыя, як надоечы з гуртом MAUZER — раптоўна з гурта сыйшлі два музыканты. Але Amaroka ізноў прарвалася — канцэрт зайгралі ў скарочаным складзе, а потым набралі новых музыкаў.
Песьня Trably зьявілася ў сьнежні 2008 году. Яе аўтар Зьміцер Афанасенка апавядае, што быў у той час у гуморы: «Настрой быў дужа вясёлы, прыходзілі думкі пра розныя сацыяльныя праблемы, пра тое, што хутка нас — студэнтаў — пачнуць размяркоўваць у Вэнэсуэлу. Сьмешна было з усяго гэтага і з таго што наперадзе чакае. Усе думкі неяк перамяшалася і нарадзіўся такі вось сацыяльна-гумарыстычны сьпеў». Хлопцаў усё ж у Вэнэсуэлу не разьмяркавалі, але гэты сьпеў вырашана было пакінуць у рэпэртуары гурта. Ён жа і даў назву апошняму дыску каманды.
Гурт у інтэрнэце — www.amaroka.org
Amaroka — Trably (музыка і словы — Зьміцер Афанасенка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
SB, ТГ
Фота: Іван Зімбільштэрн
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|